Профсоюзы
Анатоль БАРТ

Мікалай Новік: «У нас ёсць жаданне вырашаць праблемы без канфліктаў. Але відаць, не ўсё так проста»

Віцэ-старшыня Берарускага Незалежнага прафсаюзу (БНП) Мікалай Новік 9 кастрычніка ў пісьмовай форме звярнуўся да главы Адміністрацыі прэзідэнта, Міністра лёгкай прамысловасці і Генеральнага пракурора Беларусі з патрабаваннем спыніць бязладдзе, якое адбываецца на предпрыемстве ТАА «Купалінка».

На адным з даччыных прадпрыемстваў ТАА «Купалінка» тры месяцы таму была створана пярвічная арганізацыя БНП работнікаў СТАА «Дэльта стыль». За некалькі месяцаў з 260 работнікаў сябрамі Незалежнага прафсаюзу сталі 101. На сенняшні дзень, у адсоткавых суадносінах да колькасці працоўных, гэта самая буйная пярвічка БНП у краіне.

На працягу трох месяцаў дзеяння пярвічкі з боку кіраўніцва прадпрыемства ціску не назіралася да таго моманту, пакуль не спатрэбілася атрымаць юрыдычны адрас для рэгістрацыі арганізацыі. У прыватнай сустрэчы гендырэктар ТАА «Купалінка» Мікалай Ефімчык упэўніў віцэ-старшыню Мікалая Новіка і старшыню рэгіянальнай Салігорскай арганіцацыі БНП Наталлю Міхнюкевіч у тым, што ен не будзе дыскрымінаваць і парушаць правы сябраў незалежнага прафсаюзу.

Нягледзячы на вышэй адзначаную дамоўленасць, сітуацыя пайшла адваротным кірункам для прафсаюзнай арганізацыі. Кіраўніцтва спачатку адмовіла сябрам БНП ў атрыманні юрыдычнай адрэсы, з прычыны адсутнасці свободных памяшканняў, а за тым з прадпрыемству перасталі налічвацца прафсаюзныя складкі з-за «няправільна складзенай дамовы». Праз некаторы час, дырэктар прадпрыемства «Дэльта стыль» Ірына Воінава, была вызвалена з пасады.

«Мы пайшлі на тое, што нават згадзіліся з адмовай гендырэктара ў артыманні памяшкання з-за яго адсутнасці і папрасілі звычайную даведку аб юрыдычнай адрэсе, аднак гэта просьба была праігнаравана», – гаворыць Мікалай Новік. – «Вядома, есць жаданне ўсе ўзніклыя праблемы вырашыць без канфліктаў, не займаючыся цяжбамі і перапіскай з судамі, пракуратурай і органамі ўлады і кіравання. Але відаць, не усе так проста. Дзеля гэтага неабходна палітычная воля, якой так бракуе ў нашага чынавенства».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)