Лiчба дня. На колькi аштрафавалі лекарку за герб Літвы на аўто
Суд Кастрычніцкага раёну Віцебску разгледзеў адміністрацыйную справу паводле арт. 24.23 КаАП, заведзеную на лекарку-пульманолага Марыну Бурбліс. Як паведамляюць праваабаронцы, яе прызналі вінаватай у парушэнні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах і аштрафавалі.
1450 рублёў
за налепку герба Літвы на багажніку аўто
На судзе стала вядома, што крышка багажніку была «няродная», яе мянялі ў Літоўскай Рэспубліцы. На ёй засталася налепка з гербам гэтай краіны. Муж Марыны тлумачыў, што крышка на багажніку была замененая — яе прывезлі з Літвы, мужчына паказаў на судзе перапіску з прадаўцом.
Адвакат прасіў, каб у выпадку, калі Марыну Бурбліс прызнаюць вінаватай, яе б не адпраўлялі за краты, бо ёй трэба дапамагаць хворым на COVID-19. Але суддзя Уладзімір Царыкаў прызнаў лекарку вінаватай і прыняў рашэнне аштрафаваць жанчыну на 50 базавых велічынь.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное