Лічба дня. Ад 200 тысяч да мільёна беларусаў жывуць у выгнанні
Пасля таго, як былі вымушаныя бегчы ад рэпрэсій, пагрозаў і запалохвання.
20 чэрвеня адзначаецца Сусветны дзень бежанцаў, нагадвае праваабарончы цэнтр «Вясна».
У мінулым верасні, у сваім каментары з нагоды забароны на выдачу беларускіх пашпартоў за мяжой, ААН паведаміла, што паводле некаторых ацэнак, ад 200 000 да 1 мільёна беларусаў жывуць у выгнанні пасля таго, як былі вымушаныя бегчы ад рэпрэсій, пагрозаў і запалохвання.
Лічбу ў больш за 200 000 з'ехаўшых называлі і беларускія ўлады.
читайте также
У сваім дакладзе пра беларусаў у выгнанні спецдакладчыца ААН Анаіс Марэн падкрэслівала, што міграцыя людзей «наўпрост злучаная з палітыкай, што праводзіць урад Беларусі, і практыкай, што ён ўжывае, а таксама з мэтанакіраваным стварэннем варожай абстаноўкі, якая перашкаджае бяспечнаму вяртанню».
читайте также
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное