Крызіс: у цэнтрах занятасьці более кліентаў
У Баранавічах на Берасьцейшчыне ў гарадзкі цэнтар занятасьці штодзённа зьвяртаюцца па дапамогу больш як 60 чалавек.
Сёньня ў будынку Баранавіцкага цэнтру занятасьці, што на вуліцы Грыбаедава, вельмі людна. Як тут удакладняюць, наведнікаў паболела за кошт мужчын, якія вяртаюцца з заробкаў у Расеі. Што іх тут чакае і на што яны спадзяюцца?
“Галоўнае — улезьці хоць куды. Я б і грузчыкам пайшоў”, — тлумачаць баранаўцы Сяргей Грышкевіч і Вадзім Вашчылка.
Які ж заробак сёньня шукаюць?
“Пяцьсот тысяч. Але плоцяць усюды па-рознаму”, — кажа кандыдат у грузчыкі.
А ці можна знайсьці працу больш грашавітую?
“Можна, але толькі праз блат”, — устаўляе слова таварыш беспрацоўнага.
У Баранавічах аснову гарадзкой эканомікі складаюць каля 40 прадпрыемстваў машына- й станкабудаваньня, будаўнічай індустрыі, лёгкай прамысловасьці.
Ад крызісу церпіць і Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднаньне. Вось што расказвае наладчык ткацкага абсталяваньня Іван Сяргейчык:
“Камбінат працуе ў асноўным на склад. Багата пэнсіянэраў, якія дапамагаюць дзецям, унукам. Заробкі — ад 200 да 400 тысяч рублёў. Людзі робяць толькі на прадукты і на плату за паслугі ЖКГ”.
Больш як тысяча працаўнікоў заводу аўтаматычных ліній таксама ня бачаць перад сабой добрых пэрспэктываў. Інфармуе супрацоўнік адміністрацыі Яраслаў Крук:
“Сёньня мы першы раз выйшлі. Гэта ня ўвесь завод. Паводле сьпісаў фактычна працуюць цэхі і іншыя аддзелы заводу. Усіх, хто ня быў забясьпечаны працай, таксама адпраўляюць на дзьве трэція. Якія ва ўмовах крызісу могуць быць добрыя пэрспэктывы? Дай Бог, каб ізноў не адправілі”.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное