Кнігі on fire

Роўна месяц, як кнігу Віктара Марціновіча «Паранойя» абвясцілі ў Беларусі «ўрэднай». Мы вырашылі адзначыць сію дату…

З боку 34, мы падабралі гістарычныя факты, якія сведчаць: забарона і паленне кніг – старадаўняя беларуская традыцыя. А з другога боку, далі слова Марціновічу: каб ён паказаў, што сам яшчэ тая «цаца». Яму волю, дык пазабараняў бы усіх і ўсё…

1. Сцяжынку на маскоўскі кніжны рынак беларусы пратоптваюць не першае стагоддзе. Першым на «златаглавую» штурмам пайшоў Скарына.

Пра маскоўскі бізнэс-праект Францыска напрыканцы 1520-х гадоў пісаў у сваёй Інструкцыі вялікі князь літоўскі Жыгімонт ІІ Аўгуст. «...Пры панаванні нашага божага бацькі нейкі яго падданы, кіруючыся набожным жаданнем і вырашыўшы надрукаваць і выдаць на рускай мове святое пісанне, прыбыў да маскавіцян».

Маскоўскі трып Скарыны за доўгім расійскім рублём скончыўся кепска. Яго кнігі як ерэтычныя спалілі па загадзе маскоўскага князя. А пачатак кнігадрукавання ў Масковіі адклаўся на 40 год.

Працяг чытайце и слухайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)