Профсоюзы
Анатоль БАРТ

Кіраўніцтва БНП просіць Аўтуховіча спыніць галадоўку

У знак падтрымкі прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча, Выканаўчае бюро Беларускага Незалежнага прафсаюза адправіла тэлеграму ў СІЗА №1 г. Мінска, у якім на працягу 4 месяцаў утрымліваюцца трое ваўкавыскіх актывістаў прадпрымальніцкага руху.

Адзін з актывістаў Мікалай Аўтуховіч, у знак пратэсту праводзіць бестэрміновую галадоўку, якая пачалася 16 красавіка. На сённяшні дзень Мікалай страціў больш за 25 кг сваёй вагі і знаходзіцца ў медыцынскай частцы следчага ізалятару.

У сваю чаргу кіраўніцтва і сябры Незалежнага прафсаюза з пільнай увагай і хваляваннем назіраюць за станам здароўя Мікалая. Таму кіраўніцтвам прафсаюзу было вырашана накіраваць тэлеграму з просьбай да прадпрымальніка спыніць галадоўку і захаваць сваё здароўе.

“Паважаны Мікалай!

Беларускі Незалежны прафсаюз звяртаецца да Вас з просьбай спыніць галадоўку пратэсту, якая цягнецца ўжо больш за 60 дзён. Ваша мужнасць і самаадданасць у справе абароны, не толькі сваіх правоў, але і правоў іншых людзей, прыводзіць нас да думкі, што ў Беларусі ўсёж ёсць такія стойкія людзі. Менавіта з такімі людзьмі нам наканавана выйсці з перыяду цемрашальства і хлусьні. Такія як Вы патрэбны нам на Волі, каб працягваць нашу справу за Свабоду і Волю.

З надзеяй і павагай да Вас!

Выканаўчае бюро Беларускага Незалежнага прафсаюза”

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)