Карысная інфармацыя для тых, хто адбываў арышт

Калі вашы сваякі, сябры, знаёмыя адбывалі арышты і перасьледваліся, распаўсюдзьце гэтую інфармацыю сярод іх.

Нажаль, з-за таго, што нам чыніліся неверагодныя перашкоды пры сустрэчы вязьняў, мы не змаглі ўручыць гэтую інфармацыю кожнаму хто выйшаў разам з Вашымі паштоўкамі. Тым не менш і інфармацыя, і паштоўкі павінны дайсьці да адрасатаў.

Паважаны сябра!

Калі ты быў арыштаваны, да цябе прымяняліся рэпрэсіі ў сувязі з падзеямі 19.12.2010, ты можаш звярнуцца па дапамогу па наступных пытаннях:

- Грашовая кампенсацыя аплаты сутак (за ўтрыманне ў турме), адрасная грашовая дапамога ў сувязі са звальненнем, цяжкім становішчам, іншае:

Дапамога вязням на Управе БНФ

г.Мінск, пр.Машэрава (былая вул.Варвашэні) д.8, тэл. (8-017) 284 50 12 (8-029)685 52 39 з 10 да 20

Пры сабе трэба мець копію пастановы суда аб адміністрацыйным парушэнні, квітанцыю на аплату ўтрымання.

- Юрыдычная дапамога, аплата штрафаў, дапамога ў сувязі з крымінальным пераследам

Праваабарончы цэнтр “Вясна” (8-017) 331 08 44, (8-029) 687 51 29

- Дапамога пры адлічэнні студэнтаў, юрыдычная і медычная дапамога

ГА “Рух за свабоду” і камітэт “Салідарнасць”: (8-017) 280 88 63, (8-029) 917 96 26, (8-029) 875 15 42

- Юрыдычная дапамога па працоўнаму праву (пры звальненні з працы, ціску на працы)

Беларускі прафсаюз работнікаў РЭП: (8-017) 292 46 51, (8-029) 316 97 24

Таксама глядзі інфармацыю на сайце www.help.roh-roh.net і далучайся да распаўсюду інфармацыі і дапамозе вязням.

Ганарымся Вамі!

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)