Карбалевіч: Яшчэ адна міжнародная параза для сям’і Лукашэнкаў

Палітолаг Валер Карбалевіч – пра рашэнне Міжнароднага алімпійскага камітэта, які не прызнаў Віктара Лукашэнку прэзідэнтам НАК.

– МАК не ацаніў тыя жэсты ў свой адрас, якія зрабілі беларускія ўлады 26 лютага, – піша Карбалевіч. – Адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі з пасады прэзыдэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэту (НАК) і вызваленьня Віктара Лукашэнкі ад абавязкаў памочніка прэзыдэнта ў нацыянальнай бясьпецы аказалася недастакова.

Бо для МАК новы прэзыдэнт НАК Віктар Лукашэнка – таксама таксычная фігура. Дасюль ён займаў пасаду першага віцэ-прэзыдэнта гэтай арганізацыі і таму, з гледзішча МАК, быў датычны да палітычных рэпрэсій ў адносінах да спартоўцаў.

Ды плюс яшчэ адыёзнага Дзьмітрыя Баскава пакінулі ў складзе НАК. Гэта выглядала як выклік міжнароднаму алімпійскаму руху.

Але, падаецца, новых санкцый з боку МАК таксама чакаць не варта. Таму захоўваецца гэтае няўстойлівае статус-кво. Хоць для сям’і Лукашэнкаў гэта яшчэ адна міжнародная параза.

Уход Лукашенко с поста президента НОК – дымовая завеса?

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(62)