Карбалевiч: «Высокія чыноўнікі апынуліся чужымі для ўласнага народа»

Палiтолаг – пра вельмі паказальныя прызнаньні.

– Паводле газэты «СБ», міністар унутраных спраў Іван Кубракоў паскардзіўся, што у жніўні 2020 году ён (тады генэрал яшчэ узначальваў менскую міліцыю) і яго сям’я, у тым ліку дачка, апынулася пад атакай грамадзтва. Ім пагражалі, «пісалі рознае ў пад’езьдзе, на паштовай скрыні, пакідалі запіскі і гэтак далей», – пiша Валер Карбалевiч. – Раней пра цкаваньні і пагрозы заяўлялі міністар замежных спраў Уладзімер Макей са сваёй жонкай. Былі падобныя скаргі і ад іншых высокіх чыноўнікаў.

Відавочна, што ціск на дзяцей пры любым напале палітычнага канфлікту – рэч непрымальная.

Але ўсё гэта сьведчыць пра тое, што высокія чыноўнікі апынуліся чужымі для ўласнага народа, аказаліся ў глухой ізаляцыі, сталі ізгоямі у беларускім грамадзтве. Іх пазіцыя – насуперак грамадзкаму мэйнстрыму.

Таму такія прызнаньні дорага каштуюць.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(41)