Карбалевіч: Што паказаў новы фармат пратэсту

Палітолаг Валер Карбалевіч падвёў папярэднія высновы па фармаце пратэстаў па мікрараёнах.

Фото TUT.BY

– Найперш, трэба зазначыць, што зьмена тактыкі была вымушаная, пад уплывам таго, што мінулым разам сабрацца ў адным месцы Менску не атрымоўвалася, – напісаў Карбалевіч. – Фактычна грамадзтва вярнулася да таго фармату, які ладзіўся ў цяпер ужо гістарычныя дні 9-11 жніўня. Тады таксама пратэст насіў лякальны характар.

Плюсы новага фармату.

– Прасьцей дабірацца, ня трэба далёка ехаць ці ісьці. Прыпыненьне працы метро, іншага грамадзкага транспарту не моцна ўплывала на масавасьць акцыі. Да яе магло далучыцца больш людзей сталага веку, для якіх шматкілямэтровыя маршы – справа нялёгкая.

– Такі фармат стварае больш цяжкасьцяў для амапаўцаў. Ім трэба ўвесь час перамяшчацца, шукаць месца збору людзей, якія хутка мяняюць месцы дыслякацыі.

– У выніку гэтага затрыманых аказалася менш, чым звычайна.

Але ёсьць і мінусы.

– Цяжка падлічыць, колькі насамрэч людзей выйшла на марш.

– Не ўсе змаглі знайсьці сваю калёну.

– Няма адчуваньня агульнай еднасьці, ўражаньня, што «сваіх» шмат, што яны – большасьць.

Дашкевiч: «Уся праблема Беларусі сёньня – у нейтральных»