Карбалевіч: Найлепшая ілюстрацыя, у што ператварыўся МЗС

Палітолаг звярнуў увагу на склад удзельнікаў нарады, прысьвечаной дзейнасьці Міністэрства замежных спраў.

– Зь пяці чалавек, (акрамя самога Лукашэнкі) трое генэралаў, – піша Валер Карбалевіч. – Вось хто цяпер вызначае замежную палітыку. І як бясплатны прыдатак да іх сьціпла сядзеў міністар замежных спраў Уладзімер Макей.

Паводле інфармацыі БелТА, пытаньні аб аптымізацыі сеткі замежных устаноў прапрацавалі «ўрад сумесна з Адміністрацыяй прэзідэнта, КДБ і МЗС». То бок, МЗС на апошнім месцы. Найлепшая ілюстрацыя росту палітычнай вагі сілавікоў.

І пра тое, у што ператварыўся МЗС, якое цяпер яго рэальнае месца пасьля падзей мінулага году.

Кузнецов: «Если это не блеф, то режим уже реально готов расстаться с частью независимости»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(85)