Карбалевіч: Лукашэнка — перастрахоўшчык

Чаму ўлады забаранілі сёлета сьвяткаваньне Дня Волі? Тэзісы з каментара Валера Карбалевіча Свабодзе.

Сёлета ня проста не задаволілі заяўку на сьвяткаваньне, але яшчэ і затрымалі лідэра сацыял-дэмакратаў Ігара Барысава, які падаваў гэтую заяўку.

Амаль усе з 30 тысяч затрыманьняў, якія адбыліся зь лета мінулага году — за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях.

Па БТ увесь час гавораць, што і ў Эўропе разганяюць несанкцыянаваныя акцыі. Але ў Беларусі, як высьвятляецца, правесьці санкцыянаваную акцыю немагчыма.

Калі б зараз дазволілі акцыю на Бангалоры, туды прыйшло б вельмі шмат людзей

І гэта паказала б, што крызіс нікуды не падзеўся.

Леташнія пратэсты пачаліся таксама зь легальных мітынгаў у падтрымку зарэгістраванай кандыдаткі Ціханоўскай.

Лукашэнка — перастрахоўшчык. Ён заўсёды прымае захады зь разьлікам большай пагрозы, чым яна ёсьць у рэальнасьці.

Акрамя таго, ёсьць мэта запалохаць насельніцтва. Так рабілася заўсёды. У 2017 годзе таксама пужалі, што завозіцца зброя з Украіны і рыхтуюцца тэракты.

Ёсьць пытаньне, ці будзе размах пратэстаў на гэтым тыдні такім жа, якім ён быў у жніўні-верасьні летась.

Зараз істотна падвысілася цана ўдзелу ў несанкцыянаваных акцыях, была вялікая эміграцыя, шмат людзей зьехала ад палітычных рэпрэсіяў.

Летась на пратэстах лета-восені людзі разьлічвалі, што можна дамагчыся адстаўкі Лукашэнкі і новых выбараў, цяпер шанцы на гэта зьнізіліся.

Але ўсе прагнозы наконт рэвалюцыяў — няўдзячныя, у такіх прагнозах памыляліся нават вялікія рэвалюцыянэры.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(80)