Карбалевіч: Беларускае кіраўніцтва дзейнічае па прынцыпу «згарэў хлеў, гары і хата»

Кожны новы крок улады — гэта санкцыі самім сабе.

Палітолаг Валер Карбалевіч каментуе крымінальныя справы, якія завёў Сьледчы камітэт ў дачыненьні да вядомай спартоўкі, кіраўніцы Беларускага фонду спартовай салідарнасьці (БФСС) Аляксандры Герасімені і выканаўчага дырэктара фонду Аляксандра Апейкіна.

— Нагадаю, што Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) увёў санкцыі супраць Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі (НАК) за перасьлед беларускімі уладамі спартоўцаў і спартовых арганізацый з-за палітычных прычын, — адзначае палітолаг. — І пытаньне паўстала менавіта па ініцыятыве ў тым ліку і БФСС. НОК усяляк абвяргаў гэтыя падазрэньні. Нядаўна новы прэзыдэнт НОК Віктар Лукашэнка пасьля перамоваў з МОК радасна паведаміў, што дасягнуты кампраміс, беларускія спартоўцы не выключаны з алімпійскага руху, яны будуць выступаць на Алімпіядзе ў Токіо пад сваім сьцягам.

І вось на табе. Пачынаецца адкрыты крымінальны перасьлед кіраўніцтва БФСС, прычым, па відавочна «палітычным артыкулам»: распаўсюд хлусьлівых зьвестак пра хаду і вынікі выбарчай кампаніі і інш. Якая можа быць рэакцыя МОК?

Падаецца, што цяпер беларускае кіраўніцтва дзейнічае па прынцыпу «згарэў хлеў, гары і хата». Кожны новы крок — гэта санкцыі самім сабе. Няхай і спорт гіне, усьлед за суверэнітэтам, эканомікай і замежнай палітыкай.

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 5 (оценок:67)