Общество
Алесь Герасіменка, «Завтра твоей страны»

Калі беларусы будуць ездзіць у Еўропу без візаў?

Пакуль беларусы губляюць час і нервы, стоячы ў вялізных чэргах ля амбасадаў, у спробе за 60 еўра «выбіць» жаданую Шэнгенскую візу, расіяне і ўкраінцы ўжо некалькі гадоў карыстаюцца перавагамі спрошчанага візавага рэжыму з ЕС. Яны плацяць за візу амаль удвая менш, а атрымліваюць яе ў два разы хутчэй. Калі ж і ў нас будзе магчымасць ездзіць у Еўропу па тых жа правілах?

Рашэнне Рады Еўрапейскага Саюзу аб пачатку перамоваў з Беларуссю аб заключэнні пагаднення аб спрошчаным візавым рэжыме было прынята ў лютым. Такую дамову ЕС мае ўжо фактычна з усімі суседзямі. Яна крыху спрашчае працэдуру атрымання Шэнгенскіх візаў (менш неабходных дакументаў, больш шматразовых візаў) і змяншае іх кошт.

Пагадненне прадугледжвае падпісанне важнага дакументу: дамовы аб візавай фасілітацыі і рэадмісіі. Праз яго Беларусь бярэ на сябе абавязак прымаць нелегальных мігрантаў, а таксама выконваць некаторыя патрабаванні еўрапейскага боку да вандроўных дакументах і іншыя тэхнічныя моманты.

Дамова аб візавай фасілітацыі і рэадмісіі можа зменшыць час разгляду візавай заяўкі з 10 да 5-7 дзён, павялічыцць лік катэгорыяў грамадзянаў, якія маюць права на бясплатную візу (гэта журналісты, навуковыя супрацоўнікі, дзяражаўныя службоўцы, спартоўцы). То бок гэта пагаденне будзе спрыяць тым, хто больш рэгулярна наведвае ЕС і мае трывалы кантакт з партнёрамі з ЕС. Але запрашэнне застанецца абавязковай умовай атрыманя візы.

-- Еўрапейскі саюз зараз можа пайсці на падпісанне гэтай дамовы, бо лічыць, што гэта паспрыяе павелічэнню кантактаў паміж людзьмі, -- кажа эксперт у візавым пытанні і дачыненнях з ЕС, палітолаг Дзяніс Мельянцоў. -- Але гаворка абсалютна не вядзецца пра адмену візаў ці адмену платы за іх. Гэта ўжо зусім іншы ўзровень -- візавая лібералізацыя, для якой трэба выканаць вельмі шмат розных патрабаванняў.

Працяг чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)