Вікторыя Чаплева, Новы час

Інклюзіўная адукацыя: «Праблема не ў дзецях — праблема ў сістэме»

Інклюзіўная адукацыя — гэта не пра асаблівыя патрэбы ці інваліднасць. Гэта арганізацыйная практыка, дзе кожны чалавек можа атрымаць веды.

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

У такі працэс мусіць быць уключаны абсалютна кожны навучэнец. Кампанія «Беларуская адукацыя перамен» прэзентавала праграмны дакумент, дзе прапанаваны рэкамендацыі па стварэнні інклюзіўнага адукацыйнага асяроддзя ў Беларусі.

Мадэратар Андрэй Ягораў перакананы, што пытанне інклюзіі з’яўляецца важным для ўсіх: «Пра гэта кажуць і бацькі, і навучэнцы, і студэнты, і выкладчыкі, і менеджары адукацыі. Гэта досыць вострае пытанне. Калі мы кажам пра будучыя рэформы, мы не можам адысці ад пытання інклюзіі».

Інклюзіўная адукацыя — гэта працэс навучання, калі незалежна ад стану здароўя і псіхафізічнага развіцця, незалежна ад полу, нацыянальнасці, прыналежнасці да этнічнай групы, рэлігіі навучэнцы атрымліваюць адукацыю ў школах і ўключаны ў адзіны адукацыйны асяродак.

Сёння дакументальна інклюзія ў Беларусі не замацавана — аднак дзейнічае інтэграваная мадэль навучання, дзе ва ўстановах мусяць стварацца ўмовы для навучэнцаў з дадатковымі патрэбамі.

У дакуменце, які прадставіла «Беларуская адукацыя перамен», агучаны канкрэтныя запыты на заканадаўчае забеспячэнне сацыякультурнай разнастайнасці, падтрымкі раўнапраўнага ўдзелу ўсіх членаў адукацыйнага працэсу і супрацьдзеянне любым тыпам дыскрымінацыі.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 5 (оценок:3)