Гурневiч: «Стварэнне партыяў Латушкі і Бабарыкі – сведчанне пра іх доўгатэрміновя палітычныя планы»

Вядомы журналiст – пра намер Паўла Латушкі стварыць партыю.

– Тое, што ў Паўла Латушкі сур’ёзныя палітычныя амбіцыі, зразумела ад моманту, калі ён увайшоў у Каардынацыйную раду, – пiша Дзмітры Гурневiч. – Тое, што Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва, якое ён стварыў, гэта структура, якая забяспечвае яму палітычнае асяроддзе, таксама зразумела ад пачатку. Але разам з тым Павел Латушка, як і штаб Віктара Бабарыкі, ані разу не паставілі пад сумнеў народны мандат Святланы Ціханоўскай і яе пазіцыю як абранага лідэра.

Абвяшчэнне пра стварэнне партыі таксаму гэтаму не супярэчыць. І так сярод людзей, якія выходзілі і выходзяць на пратэсты, ёсць свае любімчыкі. І цяпер, пакуль іншыя формы палітычнай барацьбы моцна небяспечня, гэтыя людзі атрымалі запрашэнне і да іншай формы ўдзелу ў палітычным жыцці. І яна ніяк не пярэчыць ані вулічнай актыўнасці, ані ставіць пад сумнеў лідэрства Ціханоўскай, у чым зараз пачнуць пераконваць Туры, Азаронкі і іншыя Эйсманты.

План Святланы Ціханоўскай – правесці выбары і адкрыць магчымасць для публічнай палітыкі. Стварэнне партыяў Латушкі і Бабарыкі – сведчанне пра іх доўгатэрміновя палітычныя планы. І тыя, і другія, дзейнічаюць у адным рэчышчы і выдатна ўзаемадапаўняюцца.

Увогуле гэта рэкорд для беларускай палітыкі. Паўгода апазіцыйныя структуры дзейнічаюць у адным напрамку і ані разу не перасварыліся.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(42)