Гаравы патрабуе пакараць чыноўнікаў за непавагу да беларускай мовы

Актывіст Руху «За Свабоду» напісаў заяву ў Гарадоцкі райвыканкам, патрабуючы пакараць старшыню Гагарынскай участковай выбарчай камісіі №5 і старшыню раённай выбарчай камісіі за парушэньне заканадаўства аб мовах.

На мінулых мясцовых выбарах Леанід Гаравы быў назіральнікам на Гагарынскім выбарчым участку №5 і напісаў некалькі скаргаў наконт заўважаных парушэньняў. Усе адказы на іх актывіст атрымаў па-расейску, і лічыць гэта прыніжэньнем уласнай нацыянальнай годнасьці.

Спадар Гаравы настойвае: калі заканадаўства аб мовах у Рэспубліцы Беларусь абавязвае кіраўнікоў, супрацоўнікаў дзяржаўных органаў ведаць абедзьве дзяржаўныя мовы, то за ігнараваньне ягонага права атрымліваць адказы па-беларуску, на мове зваротаў, чыноўнікаў трэба пакараць.

Актывіст чакае адказу ад старшыні Гарадоцкага райвыканкаму Анатоля Мароза, ці прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасьці старшыняў выбарчых камісій.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)