Галоўны ідэолаг Мастоў пра перафарбаваную стэлу: «Канечне, стала лепш! Прыгожая, сочная, яркая»

Вялікая шэрая стэла стаіць у скверы на вуліцы Занёманскай. Яна прысвечаная зямлякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Але 3 мая жыхары горада заўважылі, што помнік заззяў новымі фарбамі. У літаральным сэнсе.

Але чаму раптам стэла стала чырвона-зялёнай? Намесніца старшыні Мастоўскага райвыканкама Марына Давыдзік, якая адказвае за ўсю сацыяльную сферу, патлумачыла «Нашай Ніве», што гэта было.

«Кожны год да 9 мая мы абнаўляем усе памятныя для мастаўчан месцы. Стэла, пра якую вы кажаце, гэта не месца пахавання воінаў. Гэта стэла, якую паставілі ў памяць аб загінулых на вайне. Пафарбавалі яе з мэтай эстэтычнага ўспрымання. І пафарбавалі ў традыцыйныя для беларусаў колеры: зялёны і чырвоны», — сказала Давыдзік.

Але што значыць «пафарбаваць з мэтай эстэтычнага ўспрымання»?

«Вы ж разумееце, што любую фарбу трэба абнаўляць — бо дажджы, снег, вецер. І шэрая стэла ўжо была не вельмі прыгожай. Таму яе абнавілі», — тлумачыць чыноўніца.

Давыдзік кажа, што ёй новы выгляд помніка спадабаўся:

«Канечне, лепш стала! Абнавілі стэлу, яна прыгожая, сочная, яркая, на ўездзе. Прыцягвае ўвагу».

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 1.2 (оценок:56)