Фотафакт. Як адзначаюць угодкі першага народнага паэта Беларусі

Сёння — 140 гадоў з дня нараджэння Янкі Купалы.

У сталічным парку, які носіць імя класіка беларускай літаратуры, 7 ліпеня ўсклалі кветкі да помніка Янку Купалу і правялі невялікі канцэрт з удзелам некалькіх музычных калектываў.

Фота БЕЛТА

Удзельнікам мерапрыемства накіраваў вітанні Аляксандр Лукашэнка. Вось як ягоная прэс-служба падкрэслівае значнасць «знамянальнай даты»:

— Для многіх пакаленняў знакаміты Пясняр стаў пуцяводнай зоркай, прыкладам бескарыслівага служэння Айчыне. Паэт, драматург, публіцыст, сваімі творамі ён адкрываў беларусам багацце і прыгажосць роднай мовы, хараство пейзажаў, слаўную гісторыю нашай краіны. Глыбока сімвалічна, што ў гэтым годзе, у Год гістарычнай памяці, мы зноў звяртаемся да купалаўскага слова як носьбіта высокай духоўнасці беларускага народа.

У нас таксама няма сумневаў у глыбокім сімвалізме купалавых словаў. Напрыклад, гэтых радкоў з вершу класіка «Апекунам», што быў напісаны ў 1909 годзе, атрымаў відэаверсію ад незалежнай тэатральнай трупы «Купалаўцы» некалькі год таму, і застаецца актуальным у 2022-м:

— Вы песню хочаце спаганіць,

Якой адвечнасць не змагла,

І свой паступак затуманіць

Брахнёй — з дабра, а не са зла!..

Мы верым, што жывога слова

Не пойме цёмны ваш хаўрус.

Але ў дружбы вашай сковы

Ўжо не паверыць беларус.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(10)