Общество

Фотафакт. Рада БНР выпусціла паштовую марку, прысвечаную Васілю Быкаву

Пасля 70-гадовага перапынку Рада БНР аднавіла традыцыю выпуску паштовых марак, і першая прысвечана Васілю Быкаву.

Як паведаміў Сяргей Навумчык, дызайн маркі зрабіў беларускі мастак, па сюжэце фотаздымка Уладзіміра Кармілкіна.

«Для выпуску мы скарысталіся паслугамі Чэскай пошты, якая друкуе счэпкі разам з дзейнымі знакамі паштовай аплаты Чэскай Рэспублікі, — напісаў Сяргей Навумчык. — Зробленыя два лісты ў розных міжнародных літарных наміналах — як для ўнутраных, гэтак і міжнародных адпраўленняў.

Акрамя таго, абмежаваным накладам выпушчаныя два лісты з павялічанай выявай маркі з партрэтам Быкава і з сюжэтам  вядомай паштоўкі з «Пагоняй» і выявамі беларускіх гарадоў.

Між іншым, нам удалося скарыстаць марку Чэскай пошты зь літарай В (пры жаданні, можна чытаць як «Васіль», а можна — як «Bykau»), дзе ёсць выява бел-чырвона-белага сымбалю. 

Падобныя выданні ў счэпках з дзейнымі знакамі паштовай аплаты з’яўляюцца прадметам філатэліі, і мы пастараемся, каб хаця б невялікая колькасць «быкаўскіх» марак патрапіла на тэрыторыю Беларусі.

Спадзяемся, што ў вольнай Беларусі выява гэтай маркі з’явіцца, напрыклад, на блоку пошты будучай вольнай Беларусі».

читайте также

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(12)