Общество

Фотафакт. Еўрапейскія дыпламаты ў Курапатах

З нагоды Дзядоў, Дня памяці продкаў, паводле даўняй традыцыі дыпламаты краін Еўрапейскага саюза, Вялікабрытаніі ды Швейцарыі наведалі Курапаты, каб ушанаваць памяць пра незлічоныя жыцці і таленты, знішчаныя пошасцю таталітарызму.

— Народны мемарыял Курапаты — сведка нястомнай працы многіх адважных беларусаў, што ў любое ліхалецце дбалі пра абарону годнасці ахвяраў і нацыянальнай гістарычнай памяці. Маем надзею, што ўрокі гісторыі будуць засвоеныя, — гаворыцца ў допісе на старонцы Еўрапейскага саюза ў Беларусі.

читайте также

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(20)