Политика
Любоў Лунёва, Радыё Свабода

Флэш-моб у Менску: шыбеніца на плошчы Я.Коласа

А 12 гадзіне прадстаўнікі незарэгістраванай арганізацыі "Моладзь БНФ" правялі флэш-моб на плошчы Якуба Коласа ў Менску.

Яны ўсталявалі ў цэнтры плошчы шыбеніцу з чырвона-зялёнай стужкай, і імправізаваны кат у чырвона-зялёным адзеньні павесіў на ёй вялізны падручнік, на адным баку якога было напісана "Беларуская мова", а на другім — "Гісторыя Беларусі, 10 кляса".

Мінакі і вучні з розных школ, якія былі на плошчы і ня ведалі пра флэш-моб, спыняліся і вельмі станоўча рэагавалі на моладзевую акцыю.

 

 

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)