Дзверы ўправы БНФ зноў размалявалі
Пашкоджанні на дзвярах ў выглядзе надпісаў «Белая воля» (назва радыкальнай арганізацыі) заўважыла раніцой 4 жніўня сакратар управы, прыйшоўшы на працу. На тое, што зламыснікаў пакараюць, члены партыі не разлічваюць.
— З такімі рэчамі мы сутыкаемся не ўпершыню, — расказаў “Салідарнасці” старшыня арганізацыйна-праўнай камісіі БНФ Уладзімір Лабковіч. – Але падаваць заявы ў міліцыю і губляць час на бессэнсоўную перапіску з РАУСам мы не будзем. Бо нават калі на нашых дзвярах з’явіўся муляж выбуховай прылады, што можа расцэньвацца як тэрарызм, ніякай крымінальнай справы ўзбуджана не было.
Пагаджаецца з гэтымі словамі прэс-сакратар БНФ Кацярына Маркоўская:
— Адзінае, калі нам разбівалі шкло, яго ўстаўляў мясцовы ЖЭС.
Па словах Лабковіча, партыя не імкнецца афішыраваць інфармацыю пра новыя пашкоджанні, «каб у розных маргінальных груповак не стварылася ўражанне, што для таго, каб патрапіць у СМІ, трэба распісаць дзверы ўправы».
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное