Общество
Віктар Войт, «Тут і цяпер»

Ці ўратуюць пенсіянераў «сацыяльныя крамы»?

У Магілёве ўлады па прычыне спажывецка-фінансавай напругі, выкліканай беларускім крызісам, вымушаны адкрываць так званыя "сацыяльныя крамы".

Пахваліць за гэта Магілёў паспеў ужо намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта А.Радзькоў. А перад тым гэты "пачын" як пэўнае дасягненне ў клопатах пра людзей і дзейсны спосаб выхаду з крызісу адзначыў на сваёй нядаўняй прэс-канферэнцыі кіраўнік абласной "вертыкалі" Пётр Руднік.

Тым не менш пакуль у горадзе вядома толькі адна такая крама – "Белбакалея № 2", якая месціцца досыць далёка ад цэнтра. За тыдзень сваёй працы "ў новым фармаце" яе наведалі людзі пенсіённага ўзросту, і многія з іх адразу расчараваліся — ніхто не папярэдзіў пакупнікоў, што тыя-сія зніжкі на пэўныя тавары дзейнічаюць не ўвесь дзень, а толькі з 8 да 12 раніцы. А іншыя забыліся на свае пенсіённыя пасведчанні, бо адвыклі ўжо насіць іх увесь час пры сабе, а зніжкі ў магазіне "дзейнічаюць" строга па пасведчаннях.

Пад зніжкі (за кошт мінімальных гандлёвых надбавак) найперш падпадаюць такія тавары, як асобныя гатункі каўбас, хлебабулачныя вырабы, малочная прадукцыя, крупы. Аднак і гэты асартымент не абавязкова бывае ў наяўнасці — маўляў, "сёння таннай каўбасы не прывезлі".

Эканомія ў 200 рублёў

Пенсіянерка Алена Пятроўна, калі дазналася ад сяброўкі, што цяпер іх "Бакалея" прадастаўляе зніжкі, была расчаравана не толькі сціплым асартыментам тавараў, але і іх якасцю, і коштамі. Яна адразу заўважыла, што эканомію ў 200 рублёў, напрыклад, на кілаграме грэчкі, перакрывае засмечанасць пакета з крупамі, ад чаго давядзецца пазбаўляцца правеяннем зярнят, і ў выніку вага пакунка зменшыцца — мо якраз на тыя 200 рублёў, якія лічацца зніжкай.

Працяг артыкулу чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)