Политика

Алег Новікаў, Новы час

Ці праваліўся ў Расіі «беларускі бліцкрыг»?

Ці ёсць у расійскіх пратэстаў будучыня пасля абвяшчэння прысуду Аляксею Навальнаму.

Фота: Вадзім Брайдаў / Медыязона

Вядома ёсць, упэўненыя самыя паслядоўныя навальністы. Хаця б таму, што пратэстоўцы, на іх думку, паказалі, што ўлада не можа забараніць грамадзянам выходзіць на вуліцы дзеля выказвання свайго меркавання.

Гэта без уліку таго, што ў найноўшай расійскай гісторыі пратэсты не мелі такой шырокай геаграфіі (два разы запар на выходных акцыі сабралі незадаволеных больш чым у 170 гарадах).

Турэмны тэрмін для Навальнага, на самай справе, яшчэ больш пагоршыць становішча рэжыму. Адпраўка апазіцыянера ў калонію стане падставай для незадавальнення на Захадзе і патрабаванняў вызваліць Навальнага.

Пад уплывам інфармацыйнай кампаніі на вуліцу могуць падцягнуцца новыя актывісты. Пачуццё маральнай праваты сваіх дзеянняў ім будзе надаваць новая лідарка апазіцыі Юлія Навальная, чый муж несправядліва апынуўся за кратамі. Лічыцца, што Юлія вось-вось абвесціць аб сваім намеры пачаць палітычную кар’еру.

Парадаксальна, але ў лагеры праціўнікаў Навальнага ў гэтыя дні таксама адкрываюць шампанскае. Пуціністы ўпэўненыя, што Расіі ўдалося вынайсці не толькі вакцыну супраць каронавіруса, але і супраць «беларускага бліцкрыгу». Такая выснова робіцца на падставе шэрагу аргументаў.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.4(7)