Общество

«Чырвоны касцёл быў поўны». У Мінску развіталіся з Адамам Мальдзісам

Правесці ў апошні шлях выбітнага беларускага культурнага дзеяча, слыннага публіцыста і літаратуразнаўцу сабралася больш за сотню чалавек.

Імша доўжылася каля гадзіны. Служыў імшу арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч, пiша Будзьма. Чырвоны касцёл быў поўны.

На развітанні прысутнічалі Лявон Баршчэўскі, Аксана Спрынчан, Сяргей Шапран, Леанід Дранько-Майсюк і іншыя вядомыя беларускія грамадскія і культурныя дзеячы.

Як гэта было – ў фотарэпартажы «Салiдарнасцi»:

Нагадаем, Адам Мальдзіс памёр 3 студзеня ў Мінску на 90-м годзе жыцця. Бясспрэчна, ягоны сыход — гэта вялізная страта для беларускай навукі і культуры.

Вось як выказаўся пра асобу Адама Мальдзіса прадстаўнік супольнасці беларускіх пісьменнікаў Ціхан Чарнякевіч: «Ён быў, можа быць, найлепшым даследчыкам нашай літаратуры 18 стагоддзя, 19-га ў тым ліку. Дзясяткі гадоў правёў у архівах, знайшоў шмат невядомых тэкстаў, пісаў пра гэта грунтоўныя манаграфіі. Фактычна апошнія гадоў 30 ён быў вядомы як мемуарыст. Сябра Караткевіча, сведка падзеяў 60-70-ых гадоў, удзельнік такога культурніцкага праекту, як Цэнтр Скарыны».

На думку Ціхана Чарнякевіча, справу Адама Мальдзіса варта працягнуць праз вывучэнне 18-га стагоддзя ў беларускай літаратуры. У будучыні варта стварыць спецыялізаваны «Мальдзісаўскі цэнтр», як некалі існаваў «Скарынаўскі цэнтр».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(27)