Общество

Чаму варта падацца на анлайн-курсы Вольнага Беларускага Ўніверсітэта

Вольны Беларускі Ўніверсітэт прапануе ўнікальную магчымасць скарыстацца бясплатнымі анлайн-курсамі падчас летніх вакацыяў.

ВБЎ разам з Беларускай акадэміяй ў рамках супольнага праекту з Вышэйшай Школай Менеджэрскіх кадраў у Коніне, падтрыманага Фондам міжнароднай салідарнасці, абвяшчае набор на 4 асінхронныя і 2 анлайн-курсы беларускіх выкладчыкаў.

Падрабязнае апісанне курсаў тут.

Чаму варта падавацца?

  • Курсы даступныя анлайн, таму вы можаце вучыцца ў зручны для вас час і тэмпе.
  • Выкладчыкі – эксперты ў сваіх галінах, гатовыя падзяліцца сваімі ведамі і досведам з вамі.
  • А яшчэ, па заканчэнні кожнага курса, вы атрымаеце сертыфікат, які пацвярджае ваша паспяховае праходжанне!

Удзельнікі будуць мець магчымасць захаваць ананімнасць падчас анлайн-навучання.

Прыём заявак: да 23 ліпеня.

Пераходзьце па спасылцы і запаўняйце анкету. Увага: запаўненне заяўкі не гарантуе навучанне. Адбор удзельнікаў ажыццяўляецца на конкурснай аснове.

Рэгламент набору і правілы ўдзелу тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(4)