Таксама трэба памятаць, што ў еўрапейскіх краінах улады і палітыкі змяняюцца, то бок, тыя людзі, з якімі Святлана Ціханоўская размаўляла два гады таму, неабавязкова знаходзяцца пры ўладзе.
Чаму дэмакратычная Беларусь павінна быць прыярытэтам у міжнароднай палітыцы і як там канкураваць з Лукашэнкам
Дактарантка Універсітэта Карлстада і ўладальніца ўзнагароды «Еўрапеец года» – пра тое, што трэба рабіць Офісу Святланы Ціханоўскай, каб не згубіць атрыманую ў 2020-м легітымнасць.
Даследчыца «Цэнтра новых ідэй», палітолаг Леся Руднік заўважае, што беларусы ўсё больш набліжаюцца да сітуацыі, калі міжнародную легітымнасць Святланы Ціханоўскай трэба будзе яшчэ раз пацвярджаць. У заходняй прэсе Аляксандра Лукашэнку ўсё часцей ізноў сталі называць «прэзідэнтам Беларусі».
– Трэба яшчэ раз нагадваць пра сябе, рэгулярна працаваць з пытаннямі рэпрэзентатыўнасці, ездзіць на розныя міжнародныя сустрэчы і працягваць размовы па другому, трэцяму, пятаму колу з тымі самымі асобамі, – дае парады беларускім дэмакратычным сілам на падставе міжнароднага досведу Леся Руднік у эфіры «Е*рарыдыё».
Таму, – працягвае палітолаг, – варта зноў выбудоўваць новыя сувязі з некаторымі краінамі і нагадваць пра тое, што дэмакратычная Беларусь павінна быць прыярытэтам у міжнароднай палітыцы з-за пытанняў рэгіянальнай бяспекі і бяспекі для ЕЗ.
Леся Руднік гаворыць пра тое, што ў дадзенай сітуацыі ўсё з аднога боку ў руках дэмакратычных сілаў і Офіса Святланы Ціханоўскай, а з іншага боку гэта таксама пытанне медыйнай і палітычнай волі краін ЕЗ і Захаду, з якімі ў першую чаргу хоча падтрымліваць добрыя сувязі Святлана Ціханоўская.
– Лукашэнка ў адрозненне ад Ціханоўскай не праводзіць ніякіх сустрэч з Захадам, хаця можа і хацеў бы. Таму тут ёсць канкрэтная фора ў Святланы і яе Офіса, але ж трэба вельмі моцна пастарацца, каб адваяваць сваю пазіцыю ў геапалітычным плане.
Руднік упэўнена, што ў сітуацыі вайны галоўны той, хто мае ўплыў на падзеі з расійскімі войскамі на беларускай тэрыторыі.
– І, на жаль, сёння гэта не Святлана Ціханоўская, але ж трэба думаць пра шляхі, якімі можна гэтую міжнародную легітымнасць зноў атрымаць.
Палітолаг вылучае некалькі варыянтаў, як гэта можна зрабіць, але ж адзначае і тое, што гэта будзе вельмі няпроста.
– Шукаць новыя ролі для сябе як для прадстаўнікоў дэмакратычнай Беларусі і паказваць тое, што ў нас як у дэмакратычных сілаў і Кабінета ёсць пэўны ўплыў на падзеі ў Беларусі. Таксама паказваць, што ёсць рэсурс і воля для таго, каб ствараць рухі ўнутры або па-за межамі краіны.
Руднік падкрэслівае, што гэта мусіць быць штосьці відавочна значнае, каб яно перабіла нават тэарэтычны ўплыў Лукашэнкі.
– Гэта вельмі цяжка зрабіць, не будзем наіўнымі, але ж гэта не значыць, што гэтага рабіць не трэба. Чым больш дэмакратычныя сілы робяць для таго, каб узмацніць сваю міжнародную легітымнасць, тым больш шанцаў яны маюць на тое, каб хаця б канкураваць з Лукашэнкам у плане прадстаўленасці на міжнароднай арэне, ў медыях і ў палітычнай павестцы.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное