Былы зямляк: «Швецыя дасць рады каронавіруснай навале»

Як і Беларусь, Швецыя адмовілася ад увядзення жорсткіх каранцінных мераў Ці значыць гэта, што Беларусь і Швецыя ідуць адным шляхам?

Стакгольм. Люты, 2020

За адказам на гэтае пытанне мы звярнуліся да нашага былога земляка, які ўжо два гады жыве ў Стакгольме, Эдварда Тарлецкага. Эдвард вучыць шведскую мову ў школе для дарослых, працуе ў мастацкай школе касцюмерам.

Дарэчы, Эдвард ужо перахварэў на каронавірус. Лекаваўся дома. Кажа, што больш за два тыдні пачуваў сябе кепска. Піў гарачкапаніжальнае, шмат вады і штодня «круціў» па гадзіне на велатрэнажоры.

Сацыяльную дыстанцыю трымалі і раней

У апошні месяц відавочна паменела народу на вуліцы, у гандлёвых цэнтрах, рэстаранах і кафэ. У апошніх расставілі столікі на большую адлегласць. Паміж наведвальнікамі і касірамі, напрыклад, у банках і крамах, усталявалі шкло. Багата якія дзяржаўныя і прыватныя ўстановы ўвогуле спынілі прыём наведвальнікаў, усе пытанні вырашаюцца праз інтэрнэт або па тэлефоне.

Раней абавязкова трэба было ў аўтобус заходзіць праз пярэднія дзверы, каб зарэгістраваць праязны квіток. Цяпер яны не адчыняюцца, а да кіроўцы падыходзіць забаронена.

Усе школы для дарослых, гімназіі і ўніверсітэты пераведзеныя на дыстанцыйнае навучанне. Грамадскія арганізацыі, якіх багата, дзе валанцёрамі працуюць людзі сталага веку, часова спынілі дзейнасць. Дамы для састарэлых на ізаляцыі.

Начныя клубы, дыскатэкі, музеі, тэатры, забаўляльныя паркі закрыліся. Гуртавацца ў суполкі больш за 50 асобаў забаронена. Шведы і да каронакрызісу трымалі так званую сацыяльную дыстанцыю, а цяпер робяць гэта яшчэ больш падкрэслена.

Працяг тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(9)