Политика

Былы супрацоўнік АП: «Качанава настойвала на 80 працэнтах, а Шэйман прапаноўваў 60 і прызнаць паразу Лукашэнкі ў Менску»

Анатоль Котаў расказаў Радыё Свабода, пра што думалі і як паводзілі сябе чыноўнікі ў жніўні-2020.

— Гучалі зьвесткі, што сярод кіраўніцтва была дыскусія, колькі працэнтаў «маляваць Лукашэнку».

— Так, дыскусія была, і перамагла лінія Натальлі Качанавай, што трэба напісаць 80 працэнтаў, — адзказвае былы супрацоўнік Адмiнiстрацыi прэзiдэнта.

— А нехта выступаў за 50 працэнтаў?

— За 50 не было нікога. Але Віктар Шэйман прапаноўваў напісаць 60 і нават дапусьціць, што ў Менску Лукашэнка прайграе. Гэта выглядала б натуральна і дазволіла б супакоіць людзей, прадухіліць масавыя пратэсты.

Праблема ў тым, што гэтая прага народнай любові ёсьць ва ўсіх дыктатараў, гэта праблемы мадэлі, якая застаецца закладніцай самой сябе.

Оцени статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.4(48)