БТ выкарыстала два аднолькавых відэа з бежанцам і пераклала яго па-рознаму

У нядаўнім сюжэце пра мігрантаў работнікі БТ  выкарысталі ў адным сюжэце два аднолькавыя відэа з бежанцам і пераклалі яго па-рознаму. На гэты кур’ёз звярнуў увагу Белсат.

19 ліпеня ў эфіры БТ у праграме «Панарама» выйшаў сюжэт, у якім расказвалася пра мігрантаў, якія нібыта перайшлі мяжу з боку Літвы. Адзін з герояў сюжэту, якога прадставілі як мігранта, па-англійску расказаў акалічнасці гісторыі.

З закадравага перакладу на рускую мову вынікала, што нібыта літоўская армія і памежнікі кепска ставіліся да мігрантаў. Але рускі пераклад не супадаў з арыгінальнымі англійскімі словамі.

Праз 1 хвіліну ў сюжэце з'явіўся той самы мужчына. Ён гаварыў па-англійску тыя самыя словы, але супрацоўнікі БТ прадублявалі на рускую мову ўжо зусім іншае. Там ужо гаварылася пра матывацыю мігрантаў і бежанцаў ехаць у Еўропу.

На гэты раз рускі пераклад ад БТшнікаў адпавядаў англійскім словам мігранта.

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 1.5 (оценок:42)