Политика

БНФ прапанавала свой варыянт працэдуры вызначэння адзінага кандыдата

Прапанова прадугледжвае як экспертную ацэнку з улікам якасцяў кандыдата, так і галасаванне рэгіянальных калегій выбаршчыкаў.

«Усё гэта дазваляе аб'ектыўна, але без залішніх зацягванняў часу, вызначыць наймацнейшага прэтэндэнта. Спадзяюся, што ўсе палітычныя арганізацыі, якія на справе, а не на словах гатовыя да аб'яднання сіл дзеля агульнай перамогі на гэтых выбарах, падтрымаюць нашу прапанову», — пракаментаваў рашэнне Управы старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Праект працэдуры вызначэння адзінага кандыдата будзе вынесены кіраўніцтвам Партыі БНФ на разгляд Рады БНБ 1 чэрвеня 2010 года. Па словах Янукевича, партыя ўлічыла тыя прапановы, што раней былі агучаныя БХД і Рухам "За свабоду".

Нагадаем, 29 траўня Партыя БНФ падчас ХІІІ З’зду вылучыла ў якасці прэтэндэнта ў кандыдаты ў прэзідэнты Рыгор Кастусёва.

Як вядома, варыянты працэдуры вызначэння “адзінага” разглядаюцца таксама Радай інтэлігенцыі. Нядаўна свой падыход да гэтага пытання прапанаваў і “Малады фронт”.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)