Благасфэра пра ліцьвінаў у ЖЧ ды нацыянальны гімн
Пачнем зь вясёлага. На суполцы by_mova зьявіўся сучасны беларускі гімн, пакладзены на музыку з “Хава Нагілы”. Там жа можна спампаваць мэлёдыю. Уражаньні камэнтатараў — выключна станоўчыя: адчуваецца, што абмежаваньне беларускай мовы адно абмеркаваньнем палітыкі ўжо шмат каму не даспадобы.
Праглядзець водгукі ды спампаваць музыку можна вось тут.
Блогер daroha
разважае на тэму ўзаемадачыненьняў
у ЖЧ між тымі, хто называе сябе ліцьвінамі, і тымі, хто аддае перавагу называць
сябе беларусамі. З камэнтароў да гэтага допісу відаць, што беларускамоўныя ўжо
даўно не ўяўляюць сабой нейкі аднастайны пласт у грамадзтве: сярод іх, прынамсі
ў ЖЧ, існуе багата плыняў, для якіх мова ўжо не зьяўляецца еднасным чыньнікам.
Ліцьвінам і Вялікалітве ў ЖЧ прысьвечаныя дзьве
суполкі: litviny2009
ды lithuaniae2009,
па беларускіх маштабах досыць актыўныя.
На суполцы by_politics найбольшую
ўвагу выклікаў допіс аб
Аляксандры Барадзенку, апошнім зь хвігурантаў працэсу 14-ці, які ў свой час
не зьявіўся на суд. Блогеры ўжо назвалі Аляксандра першым палітычным вязьнем
пасьля зьняцьця візавых санкцыяў. Рэакцыя суполкі была неадназначнай: частка
камэнтатараў традыцыйна аспрэчыла допіс, падкрэсьліўшы, што новым палітвязьнем
сп. Барадзенку назваць цяжка, частка адзначала “недарэчнасьць” падобнага кшталту
постаў. Чаму — патлумачана не было.
Самым папулярным беларускім допісам тыдня стаўся
камэнтар Наталкі
Базылевіч a.k.a. burbalka
пра перадрукоўку блогерам guralyuk
(спэцыялізуецца на беларускай палітычнай аналітыцы) частак кнігі Аляксандра
Шрамко a.k.a. priestal у сваёй
працы, выдадзенай выдаўніцтвам “Европа”. Аўтарка допісу сьцьвярджае, што
матэрыял быў пастаўлены без спасылкі на першакрыніцу. Допіс трапіў у
найпапулярнейшыя посты Yandex 26-га кастрычніка, стаўшы такім чынам адзіным
падобнага кшталту зь беларускай благасфэры.
І нарэшце: праваахоўныя ворганы не замарудзілі тэмпу ў фармаваньні базы дадзеных адбіткаў пальцаў грамадзянаў краіны. Чарговае сьведчаньне можна знайсьці тут.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное