Общество

Беларусы ў стаўленні да вайны падзеленыя амаль напалам

8-18 красавіка брытанскі даследчы цэнтр Chatham House правёў у Беларусі онлайн-апытанне гарадскога насельніцтва. І вось апублікавані яго вынікі.

Цэнтр новых ідэй зрабіў некаторыя высновы з даследавання:

  • 40% не падтрымліваюць ваенныя дзеянні Расіі ва Украіне, 32% — у той ці іншай меры падтрымліваюць.
  • Толькі 6% лічаць, што Беларусь павінна ўдзельнічаць у вайне на баку Расіі.
  • 53% чакаюць негатыўных наступстваў ад вайны для Беларусі
  • 62% лічаць, што звычайныя беларусы не вінаватыя ў тым, што з тэрыторыі Беларусі здзяйсняюцца ваенныя дзеянні супраць Украіны.
  • 41% станоўча б ставіліся, калі б вайскоўцы ў Беларусі адмовіліся ваяваць супраць Украіны, 28% — вагаюцца ў меркаванні.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2.3(14)