Общество

Бацька Латыпава: «Сьцяпан усім дзякаваў за падтрымку»

Менскі гарадзкі суд пакінуў бязь зьменаў прысуд палітвязьню.

​​​​​​​— Усё дзейства заняло каля 35 хвілін, зь якіх 20 хвілін «раілася»судовая калегія, — сказаў Радыё Свабода бацька палітвязьня Сяргей Латыпаў, якi сёння сустрэўся з сынам у менскім СІЗА № 1 на Валадарскага, пра разгляд апэляцыі на прысуд. — Камэнтаваць тут няма чаго. Усё было перадвызначана загадзя, і апэляцыя ўсяго толькі судовая фармальнасьць. Ілюзій ніхто ня меў. Цяпер у нашай краіне такая судовая практыка пастаўлена на канвэер.

Сёняшняя сустрэча ў СІЗА з сынам цягнулася гадзіну. Размаўлялі, як звычайна, праз тэлефонную слухаўку:

— Сьцяпан выглядае нармальна, упэўнена, спакойна. Рыхтуецца да этапу ў калёнію. Усё неабходнае ў яго ёсьць. Мы абмяркоўвалі асабістыя пытаньні. Ён усім дзякаваў за падтрымку, лісты, пасылкі і грашовыя пераводы.

У якую калёнію накіруюць Сьцяпана Латыпава, пакуль невядома.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(6)