Общество

Астапеня: «Успрыняццё ролі Лукашэнкі ў вайне падзеленае на тры роўныя часткі»

Кіраўнік «Беларускай ініцыятывы» Chatham House Рыгор Астапеня – пра вынікі чарговага даследвання настрояў у грамадстве.

Chatham House апытаў 868 рэспандэнтаў з 8 па 14 лістапада. Выбарка адпавядае структуры гарадскога насельніцтва Беларусі. Апытанне было праведзена з дапамогай інтэрнет-інтэрв'ю.

Некаторыя вынікі даследвання:

  • 38% рэспандэнтаў не падтрымліваюць дзеянні Расеі ва Украіне, пры гэтым 36% – падтрымліваюць, 27% – не могуць адказаць.
  • Зніжаецца частка тых, хто верыць у перамогу Украіны (12% – цяпер і 21% – спачатку вайны).
  • Большасць беларусаў (58%) выступаюць за неадкладнае спыненне вайны і мірныя перамовы, толькі большасць сярод аўдыторыі недзяржаўных СМІ лічыць, што вайна мусіць скончыцца выключна перамогай Украіны.
  • Пазіцыя Лукашэнка ў вайне ўспрымаецца палярна. Аднак 46% рэспандэнтаў лічаць, што Беларусь захоўвае нейтральны статус у вайне дзякуючы Лукашэнка.
  • Большасць рэспандэнтаў супраць прамой ваеннай падтрымкі Расеі Беларуссю. Так, лячэнне і аздараўленне салдат большасць беларусаў (64%) лічыць дапушчальным, а запуск ракет па ваенных мэтах дапускаюць нямногія (толькі 12%).
  • Большасць беларусаў схіляюцца да нейтральных пазіцый у геапалітычным выбары, аднак варыянт саюза з Расеяй працягвае набіраць папулярнасць.

Рыгор Астапеня піша:

1) Па стаўленні да вайны асаблівай дынамікі за паўтары гады няма. Гэта паказвае, што мы глыбока раздзеленае грамадства.

2) На фоне вынікаў контрнаступу зменшылася колькасць тых, хто верыць ва ўкраінскую перамогу.

3) Большасць хоча спынення вайны і мірных перамоваў, а не перамогі Расіі ці Украіны.

4) Успрыняццё ролі Лукашэнкі ў вайне падзеленае недзе на тры традыцыйныя роўныя часткі: прыхільнае, непрыхільнае і ніякае. Эфект «аб’яднання вакол Лукашэнкі» досыць сціплы, хоць, канешне, людзі ўсцешаныя, што Беларусь наўпрост не ў вайне.  

5) Найбольш з падзеяў, звязаных з ваеннай палітыкай Беларусі, беларусы чулі пра размяшчэнне Вагнэра і ядзернай зброі – абодва рашэнні былі непапулярныя сярод большасці.

6) У знешнепалітычных перавагах перакос на бок Расіі, хоць большасць падтрымкі вайны не дэкларуе.

7) Большасць пра вайну Ізраіля з Хамасам чула, Ізраіль падтрымліваюць болей, чым палестынцаў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3(11)