Лица

Актрисы, уволившиеся из Купаловского в августе, снялись в эффектной фотосессии

Зоя Белохвостик и ее дочь Валентина Гарцуева представили коллекцию украшений «Белыя кветкі» бренда Palujan — это белорусская творческая лаборатория, где делают авторские украшения.

— Хачу вам расказаць адну гісторыю, — написала создательница коллекции Дарья Полуян. — Маё жыццё, як і многіх беларусаў, падзялілася — да 9-га жніўня і пасля. І гэта кранула кожную сферу маёй дзейнасці. Мне было па-сапраўднаму дрэнна. Страшна і цяжка. Былі панічныя атакі, параноя, мяне трэсла і выварочвала вонкі. Здавалася, я не спраўлюся і звар’яцею.

У апошнія дні жніўня я проста села на электрычку, прыехала ў майстэрню і пачала маляваць. Шмат маляваць. Спынілася на імгненне і ўбачыла кветкі, розныя, складаныя, выдатныя. Мяне азарыла!

І я пачала інтэнсіўна працаваць, не заўважаючы стомленасці. Я хацела выказацца!

Так з’явілася калекцыя #белыя_кветкі. На яе стварэнне мяне натхнілі беларускія жанчыны, якія выйшлі з белымі кветкамі, выдатныя, моцныя, чыстыя, са светлымі думкамі.

Для мяне было важна правесці нестандартную фотасесію. Патрэбна была асоба моцнай і выдатнай беларускай жанчыны. Маці і дачка — Зоя Белахвосцік і Валянціна Гарцуева сталі ідэальнымі праваднікамі, перадалі ўсю глыбіню нашых складаных эмоцый, якія мы перажываем да гэтага часу.

Предлагаем вам полюбоваться на их работу (фото instagram.com/palujan.arts):

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(122)