Акцыя ў падтрымку Японіі
Калі сёння на беларускіх форумах пачытаць веткі пра падзеі ў Японіі, можна пачаць хвалявацца за нашу хвалёную талерантнасць.
Упярэмешку са словамі падтрымкі чытачы посцяць іранічна злыя каментары (кшталту «самі вінаватыя – заслужылі!»), прыгадваюць японцам Другую сусветную, Курыльскія выспы ды проста колер скуры. Між тым, гэта краіна, з якой у нас павінна быць максімальнае ўзаемнае разуменне ў гэтай сітуацыі.
Па каментар мы звярнуліся да Генадзя Грушавога, заснавальніка фонду «Дзецям Чарнобыля»:
– Для мяне гэта псіхалагічны шок, бо вы першыя з беларусаў, хто мне патэлефанаваў. Дзясяткі людзей, вельмі шмат арганізацый з Германіі, Францыі, Швецыі ды іншых краін штодня просяць мяне выступіць экспертам, даць парады, як паводзіцца ў гэтай сітуацыі, як гарантаваць сваю бяспеку і дапамагчы японцам. У нас жа такіх пытанняў не задавалі ні дзяржаўныя, ні дэмакратычныя сілы.
Працяг артыкулу глядзiце тут.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное