3 траўня — Міжнародны дзень свабоды прэсы
У 1993 годзе Генеральная Асамблея ААН абвясціла 3 траўня Сусветным днём свабоды прэсы. Гэта штогадовы напамін міжнароднай супольнасці пра тое, што свабода СМІ і свабода выказвання з’яўляюцца асноўнымі правамі, замацаванымі ва Усегульнай дэкларацыі правоў чалавека.
Мабыць, ніколі яшчэ ў нашай краіне гэтыя правы і свабоды не былі ў такой небяспецы, як зараз.
Таму скарыстаем сённяшнюю нагоду для словаў падтрымкі і падзякі сваім калегам і аднадумцам, дзякуючы якім ў Беларусі ўсё яшчэ існуе паняцце «свабодная журналістыка».
Адна з галоўных вартасцяў журналіста — гэта ўнутраная свабода, якую нельга задушыць забаронамі альбо запалохваннямі. Менавіта яна дазваляе заставацца прафесіяналамі і сумленнымі людзьмі ў самых складаных умовах. Менавіта яна выклікае давер і павагу, якія з’яўляюцца найвышэйшай узнагародай для журналіста.
І хаця Сусветны дзень свабоды прэсы — свята не сённяшняга, а заўтрашняга дня для Беларусі, мы маем цвёрды намер яго дачакацца!
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное