1863. Вальс, прысвечаны паўстанню Кастуся Каліноўскага

Музыкант і тэлевядучая Кацярына Ваданосова прэзентавала новы кліп, прысвечаны паўстанню. Датай прэм’еры вальса спецыяльна было абранае 2 лютага — дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага.

— Я адчуваю глыбокую еднасць з героямі тых часоў і думаю, што пачуцці беларусаў зараз вельмі сугучныя з пачуццямі ўдзельнікаў паўстання 1863-1864 гг., — адзначае Кацярына Ваданосава. — Цыклы гісторыі паўтараюцца, але разуменне таго, што ў кожнай эпосе жывуць людзі, якімі варта ганарыцца, памяць пра якіх надае нам моц і натхненне — гэта вельмі цешыць і дорыць надзею на будучыню.

Мы памятаем нашых продкаў, тых, хто біўся за свабоду. Я веру, што пра нашае паўстанне, пра наш супраціў таксама калі-небудзь будуць складаць музыку, вершы ды песні.

Музыку да вальсу напісала сама Кацярына Ваданосава. Яна ж выканала фартэпіянную партыю. У ролі паўстанца выступіў акцёр Васіль Шэры. А партыю на скрыпцы выканала дачка Ваданосавай Стэфанія.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(19)