Общество

Памёр вядомы беларускі эканаміст Леанід Заіка

Пра гэта Белсату паведамілі ягоныя сваякі. Эканаміст хварэў на каронавірус, ноччу ў яго спынілася сэрца.

Фото Onliner.by

Леанід Заіка нарадзіўся 23 жніўня 1948 году ў Горадні. Доўгі час выкладаў ва ўніверсітэтах Беларусі. У пачатку 90-х займаў пасады загадчыка кафедры, прарэктара Нацыянальнага інстытуту гуманітарных навук, дэкана эканамічнага факультэта ЕГУ.

З 1992 года кіраваў праектамі Сусветнага Банку па макраэканамічнай палітыцы ў Беларусі. Як незалежны эксперт, з 1996 года па 1999 год быў сябрам Рады па эканамічным развіцці савету міністраў, з 2000 год па 2002 – сябрам Экспертнай рады Савета Рэспублікі.

З 1997 года кіраваў аналітычным цэнтрам «Стратэгія».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.4(35)