Фотафакт. Святлана Ціханоўская наведала Кіева-Пячорскую лаўру — святыню, важную і для беларусаў

Менавіта тут на працягу стагоддзяў захоўваліся мошчы Еўфрасінні Полацкай.

Фота тут і далей: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

Падчас свайго візіту ў Кіеў Святлана Ціханоўская наведала Кіева-Пячорскую лаўру — святыню, важную і для беларусаў, паведамляе яе прэс-служба.

Больш за 700 гадоў, з 1187 па 1910 год, у Дальніх пячорах Лаўры захоўваліся мошчы Еўфрасінні Полацкай. Полацкая князёўна-асветніца памерла ў Ерусаліме, але была перанесеная ў Лаўру, а ў 1910 годзе ўрачыста вернутая ў заснаваны ёю Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр у Полацку. Еўфрасіння Полацкая лічыцца адной з нямногіх жанчын, уключаных у сонм Пячэрскіх святых, і заснавальніцай жаночага манаства.

Нагадаем, што лідарка беларускіх дэмакратычных сілаў наведала Украіну з афіцыйным візітам 25-26 мая па запрашэнні Кіева.

Праграма беларускай дэлегацыі была насычаная: наведванне Чарнобыльскай АЭС, ушанананне памяці загінулых беларускіх дабраахвотнікаў, сустрэчы з афіцыйнымі асобамі, уключна з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім і кіраўніком МЗС Украіны Андрэем Сібігам. 

Ціханоўская таксама выступіла з лекцыяй у Кіеўскай школе эканомікі, прысвечанай рэгіянальнай бяспецы, беларуска-ўкраінскім адносінам ва ўмовах расійскай вайны, а таксама ролі моладзі і грамадзянскай супольнасці ў дэмакратычных зменах.

Акрамя таго, у часе візіту Ціханоўскай у Кіеў афіцыйна адкрылі Місію дэмакратычных сілаў Беларусі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(2)