Бабарыка: «У 2020-м адказ быў просты. У 2026-м ён іншы»
Віктар Бабарыка распавёў, як змянілася яго адчуванні праз шэсць год пасля арышту.
— У мяне сёння спыталі, якая першая асацыяцыя была ў мяне 18 чэрвеня 2020 года, калі мяне затрымалі. І што я думаю цяпер.
У 2020-м адказ быў просты: упэўненасць, што мы пераможам.
У 2026-м ён іншы: лепш было б, каб Эдзік і іншыя палітвязні былі на волі, чым я. Гэта справядліва і прынесла б больш карысці.
Адчуванне адно: рабіць тое, што ўмею, нават калі абставіны іншыя. Для мяне важныя людзі, беларусы — вось тое, за што хачу трымацца і быць карысным, — адзначыў палітык у Threads.
Свой пост Віктар Бабарыка напісаў па-беларуску.
Читайте еще
Избранное