Зьявіўся «Нямецка-беларускі слоўнік»

У продажы зьявіўся «Нямецка-беларускі слоўнік» (аўтар і галоўны рэдактар Мікалай Кур’янка). Слоўнік зьмяшчае звыш 50 тыс. нямецкіх слоў, словазлучэньняў ды фразэялягізмаў.

Ягоныя стваральнікі — у працы на папярэднім этапе браў удзел перакладчык і пэдагог Лявон Баршчэўскі — у прадмове зазначаюць, што кніга мае «выразную функцыянальную скіраванасьць — дапамагчы карыстальніку перакласьці на беларускую мову нямецкія тэксты размоўнага і грамадзка-палітычнага жанраў… Таму ён будзе карысны як тым, хто вывучае нямецкую мову, так і тым, хто паводле характару сваёй дзейнасьці мае дачыненьне да нямецкай мовы».

Выдаў 796-старонкавы том Зьміцер Колас. Нагадаем, што пры канцы лета ў ягоным выдавецтве выйшаў «Ангельска-беларускі слоўнік» аўтарства Валянціны Пашкевіч з Канады.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)