Общество

Зварот дзеячоў мастацтва і культуры

Сёньня ў нашай краіне пануюць гвалт, хлусьня і цемрашальства. Журналісты дзяржаўных СМІ вядуць «духоўную» вайну супраць усяго цывілізаванага сьвету і ўласнага народу. А нашы міліцыянты сталіся адзінай крыніцай «праўдзівых» сьведчаньняў у судах.

Як паказалі арышты сотняў людзей, нязгодных з вынікамі прэзыдэнцкіх выбараў, у краіне сапраўды дзейнічае прынцып «аднаго акна». Празь яго зьняволеным падаюць у турмах баланду.

Хлусьня — гэта не адсутнасьць праўды. Гэта — калі яе выдаюць за праўду. А каб у такую «праўду» паверылі, улада зачыняе незалежныя выданьні. Журналістаў, якія працуюць у іх, зьбіваюць і арыштоўваюць. Звычайнай практыкай зьяўляюцца звальненьні з працы і выключэньні з навучальных установаў па палітычных матывах.

Рэжым, відавочна, хоча ўтрымацца на брутальнай сіле і запалохваньні людзей. Але пасьля 19 сакавіка 2006 году ў грамадзтве адбыўся зрух: беларусы прадэманстравалі волю да Свабоды.

Мы, беларускія інтэлектуалы, людзі мастацтва і культуры, журналісты зьвяртаемся да сваіх калег, усіх сумленных грамадзянаў Беларусі з заклікам не падтрымліваць дзеяньняў рэжыму, скіраваных супраць уласных грамадзянаў, дэмакратычных каштоўнасьцяў, нашай культуры і мовы.

Ня бойцеся! Перамога Свабоды непазьбежная.

Жыве Беларусь!

Валянцін Акудовіч, філёзаф
Алесь Анціпенка, філёзаф
Уладзімер Арлоў, пісьменьнік
Зінаіда Бандарэнка, народная артыстка Беларусі
Рыгор Барадулін, народны паэт Беларусі
Лявон Баршчэўскі, перакладчык
Лявон Вольскі, рок-музыка
Радзім Гарэцкі, акадэмік
Сяргей Дубавец, журналіст
Кася Камоцкая, сьпявачка
Аляксандар Кульлінковіч, рок-музыка
Аляксей Марачкін, мастак
Генадзь Сагановіч, гісторык
Віталь Сіліцкі, палітоляг
Аляксандар Старыкевіч, журналіст
Вялянцін Тарас, пісьменьнік
Андрэй Хадановіч, паэт

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)