Общество

Журналістку «Народнай Волі» асудзілі на 30 сутак

Журналістку Глафіру Жук у дзень яе 20-годдзя пакаралі арыштам на 30 сутак, паведамляе Народная воля.

Журналістку затрымалі ў Мінску, у суботу. Увечары суботы стала вядома, што яе даставілі ў Маскоўскі РУУС па адміністрацыйнай справе, далей дзяўчыну накіравалі ў ізалятар на Акрэсціна.

Глафіра Жук 14 траўня была побач з будынкам суда, дзе пачынаўся разгляд «справы студэнтаў». Тады было затрымана некалькіх чалавек, у тым ліку і журналістка TUT.BY Любоў Каспяровіч. Яе абвінавацілі ў несанкцыянаванай акцыі і асудзіді на 15 сутак арышту.

У прайшоўшую суботу, 29 траўня, Любоў Каспяровіч з Акрэсціна выйшла, а Глафіру Жук затрымалі акурат у гэты дзень.

Сёння журналістцы спаўняецца 20 гадоў. І сёння ж суд Маскоўскага раёна пакараў яе арыштам на 30 сутак.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1(8)