Журналіста Дзяніса Івашына пакінулі пад вартай на два месяцы. Яму выстаўлена абвінавачванне
Па артыкуля 365 Крымінальнага кодэкса: умяшальніцтва ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў.
Фото Радыё Свабода
Пра гэта паведаміла жонка журналіста Вольга.
– Сёньня зь ператрусам заявiлiся i да 95-гадовай хворай бабулi Дзянiса, хоць ён там не жыве i нiякiх ягоных рэчау там не было. Але ж галоўнае – цiск ды запалохваньне, – напісала жонка Івашына.
Журналіста затрымалі ўвечары 12 сакавіка. Ператрус у яго кватэры ішоў больш за тры гадзіны, яго ладзілі пяцёра супрацоўнікаў КДБ. пасля гэтага прайшоў ператрус у бацькоў.
Читайте еще
Избранное