Политика

Затрыманні напярэдадні “Чарнобыльскага шляху”

Затрыманыя маладафронтаўцы Кася Галіцкая і Іван Спірын. Як паведамляе Радыё Свабода, Касю павезлі на допыт у пракуратуру Цэнтральнага раёна Мінска, Івана трымаюць у дзяжурнай частцы міліцыі.

Касю Галіцкую яшчэ раней дапытвалі ў справе супраць “Маладога фронту”, якую распачаў КДБ за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Зараз пры затрыманні дзяўчыне паведамілі, што яна знаходзіцца ў вышуку.

Паплечнікі актывістаў лічаць, што Касю і Івана затрымалі, каб ізаляваць іх на час правядзення “Чарнобыльскага шляху”.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)