Затрымалі баскетбалістку Алену Леўчанка – перад вылетам на планавае лячэнне. Спартсменка на Акрэсцiна
Алена з'яўляецца ўдзельніцай незалежнага руху спартоўцаў SOS BY, актыўна каментавала падзеі ў Беларусі.
Фота з соцсетак
Яе адвезлі ў Ленінскі РУУС. Яе тэлефон у цяперашні час выключаны, паведамляе Наша Нiва.
Знаёмыя паведамляюць, што сёння раніцай Алена Леўчанка патэлефанавала адвакату Міхаілу Кірылюку і паведаміла, што яе затрымалі ў аэрапорце перад вылетам на планавае лячэнне і рэабілітацыю (ёсць афіцыйныя дакументы) і вязуць у Ленінскі РУУС у сувязі з удзелам у незаконных масавых мерапрыемствах.
РУУС пакуль факт знаходжання Леўчанка адвакату не пацвердзіла.
Адвокат Алены Леўчанка паведаміў, што баскетбалістка знаходзіцца на Акрэсціна, паведамляе Трыбуна.
Баскетболистка Левченко на марше: «Я устала от слова «страшно»
Читайте еще
Избранное