«Зараз абмяркоўваецца ідэя міжнароднага трыбуналу па Беларусі»
Абнародаваньне інфармацыі аб плянах КДБ Беларусі забіць палітычных эмігрантаў — ці зробіць гэта Лукашэнку і яго паплечнікаў тэрарыстамі ў вачах Захаду? Вось што адзначыў экспэрт міжнароднай ініцыятывы iSANS Аляксандар Марозаў у каментары для Свабоды.
Фота baj.by
Такая інфармацыя не зьяўляецца нечым нечаканым для грамадзкай думкі Эўропы. Леташняя брутальнасьць беларускіх сілавікоў вярнула Эўропу да ўспамінаў пра перасьлед беларускіх апазыцыянэраў у мінулым.
Зараз абмяркоўваецца ідэя міжнароднага трыбуналу па Беларусі.
У Цэнтральнай Эўропе няма сумневаў, што лукашэнкаўскі КДБ мог плянаваць і ажыцьцяўляць падобныя крокі.
Расьсьледаваньне справы Шарамета павінна атрымаць зараз новы імпульс.
У вачах Эўропы ўтвараецца альянс садыстаў і атручвальнікаў з расейскіх і беларускіх спэцслужбаў. Тут узьнікае кваліфікацыя «дзяржаўны тэрарызм».
Справа Скрыпалёў прывяла да кардынальнай зьмены стаўленьня ў Эўропе да пуцінскага рэжыму, гэта наступная фаза пасьля Данбасу.
2016 год, калі быў забіты Шарамет — гэта зусім іншы кантэкст у Беларусі, чым у 2012 годзе.
2012 год — гэта пік рэпрэсіяў пасьля выбараў 2010 году. Натуральна дапусьціць, што тады беларускія спэцслужбы маглі абмяркоўваць розныя варыянты рэпрэсіяў супраць апазыцыі, у тым ліку і за мяжой.
2016 год быў хіба ня самым шчасьлівым у жыцьці Лукашэнкі, ён мірыўся з Захадам і захоўваў добрыя стасункі з Усходам. Нікога забіваць ён у гэты момант не плянаваў.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное